Плошча паверхні возера 1,83 км², даўжыня 2,82 км, найбольшая шырыня 0,97 км. Найбольшая глыбіня дасягае 7,5 м. Плошча вадазбору 8,5 км². Катлавіна Сітна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 8—9 метраў, спадзістыя, складзеныя з пяскоў і супяскоў. У паўднёвай частцы возера схілы катлавіны стромкія і дасягаюць у вышыню 17 метраў. Берагавая лінія возера слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м, пясчаныя. На поўначы возера берагі тарфяністыя. Пойма шырынёй ад 10 да 40 метраў. На паўночным захадзе пойма возера пераходзіць у балота. Падводная частка катлавіна карытападобнай формы. Літаральная зона шырокая і займае каля 70 % плошчы возера. Ёсць мелі з глыбінямі 1,2—2,3 м. Дно возера да глыбіні 4 м пясчанае і глеістае, глыбей — выслана крэменязёмістым сапрапелем.
Сітна моцна зарастае. Расліннасць пашырана на адлегласці да 200 м ад берага і да глыбіні 3,2 м.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 года. стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)