Сітэ (палац)

Славутасць
Сітэ
48°51′23″ пн. ш. 2°20′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сітэ (фр.: Palais de la Cité) — былая каралеўская рэзідэнцыя ў Парыжы (Францыя), якая месцілася на аднайменным востраве на Сене. Гэта быў першы каралеўскі палац у Францыі і рэзідэнцыя французскіх манархаў, іх сям’і і двара з V стагоддзя н.э. да 1364 года.

Галоўныя будынкі каралеўскага палаца сталі ахвярамі пажару ў 1776 годзе. Ад сярэднявечнага комплексу будынкаў сёння захаваліся толькі два меншыя будынкі: Сент-Шапель (гатычная прыдворная капліца) і Кансьержэры. Кароль Людовік XVI загадаў пабудаваць на яго месцы існуючы цяпер Палац правасуддзя.

Гісторыя

Пасля таго як Галія стала рымскай правінцыяй у 53 г. да н.э., на востраве Сітэ на Сене ўзнік гала-рымскі горад Лютэцыя, а на заходнім баку вострава быў пабудаваны рымскі форт у выглядзе ўмацаванага палаца ўнутры ахоўных валоў. Каралі дынастыі Меравінгаў спыняліся ў крэпасці, калі наведвалі Парыж, а Хлодвіг I, як кажуць, жыў там у 508-511 гадах. Форт быў рэзідэнцыяй караля, калі ён знаходзіўся ў Парыжы, але горад доўгі час быў толькі адным з некалькіх гарадоў у Іль-дэ-Франс, дзе спыняўся кароль, а не сталіцай дзяржавы. Парыж стаў сталіцай толькі падчас праўлення Роберта II , які значна ўмацаваў і пашырыў крэпасць. З XI стагоддзя Парыж стаў сталіцай і месцам сталага пражывання караля, а палац Сітэ стаў яго галоўнай рэзідэнцыяй.

Падчас Стогадовай вайны ў 1358 годзе, калі кароль знаходзіўся ў англійскім палоне, сярод парыжскіх купцоў успыхнула паўстанне супраць каралеўскай улады на чале з Эцьенам Марсэлем, падчас якога салдаты купцоў уварваліся ў каралеўскі замак і забілі саветнікаў караля Жана дэ Канфлана і Рабера дэ Клермона ў прысутнасці наследнага прынца (дафіна). Таму ў 1364 годзе кароль перанёс двор у палац Сен-Поль.

Спасылкі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya