Ла-Мюэт (палац)
Ла-Мюэт (фр.: Château de la Muette) — палац, размешчаны на ўскраіне Булонскага лесу ў Парыжы, недалёка ад былых аднайменных гарадскіх варот. У XVI стагоддзі невялікі паляўнічы домік быў ператвораны ў палац для прынцэсы Маргарыты Валуа, любімай дачкі караля Генрыха II, сястры каралёў Францыска II, Карла IX і Генрыха III і першай жонкі караля Генрыха IV. Палац быў пашыраны і істотна рэканструяваны Людовікам XV. Людовік XVI і Марыя Антуанета таксама пэўны час жылі ў гэтым палацы. Першы пілатуемы палёт на паветраным шары адправіўся адсюль у 1783 годзе. Стары палац быў знесены ў 1920-я гады, каб вызваліць месца для вялікіх дамоў, у тым ліку новага палаца, пабудаванага Генры Джэймсам Ротшыльдам, які цяпер служыць сядзібай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia