Сіхем
Сіхем, Сіхар (іўр.: שכם «плячо») — горад, які згадваецца ў Бібліі. Цяпер Сіхем асацыюецца з Наблусам (археалагічныя раскопкі Тэл-Балата). Месца старажытнага Сіхема таксама звязана з традыцыйным месцам Грабніцы Іосіфа (Кніга Ісуса Навіна 24:32) і Студняй Якава, вядомай сустрэчай Ісуса Хрыста і самаранкі. ![]() Пра сам Сіхем вядома, што ён існаваў у Самарыі некалькі тысячагоддзяў паміж гарамі Гарызім і Гевал на поўнач ад Вефіля і Сілома. Мясцовасць была багата арашонай і мела шмат абрыкосамі, персікамі, гранатамі, слівамі, ружамі і міртамі.[2] Аднак, у II ці III стагоддзі ён быў пакінуты жыхарамі. З распаўсюджваннем хрысціянства ў Самарыі тут былі пабудаваны хрысціянскія храмы, а з VI стагоддзя тут размяшчалася біскупства. Побач рымлянамі быў пабудаваны горад Неапаль Флавія, назва якога пазней арабізавалась у Наблус. Пры раскопках у Сіхеме (1913—1914 гг, 1926—1933 гг. і з 1957 года) выяўлены рэшткі абарончых умацаванняў, акропаль і разваліны храма. Толькі праз стагоддзе пасля пачатку раскопак, у 2012 годзе, археалагічны парк быў адкрыты публіцы[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia