Сіўкава
Сі́ўкава[1] (трансліт.: Siŭkava, руск.: Сивково) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Верцялішкаўскага сельсавета. Знаходзіцца на правым беразе ракі Нёман, у двух кіламетрах па прасёлкавай дарозе ад адзінадцатага кіламетра трасы Гродна — Мінск. ГісторыяНазва паходзіць ад прозвішча ці мянушкі Сіўко, паводле версіі У. Жучкевіча. Паміж вёскай i берагам Нёмана археолагамі адкрыта некалькі стаянак i селішчаў каменнага i бронзавага вякоў i Сярэднявечча. У пачатку 20-га стагоддзя дзейнічала Сіўкаўская царкоўная школа граматы, да 60-х гадоў мінулага стагоддзя функцыянавала базавая сярэдняя школа. СучаснасцьУ 2007 годзе — дамоў 23, агульная колькасць жыхароў — 34, непаўналетніх да 15 год — 3, працаздольнага ўзросту — 18, пенсіянераў — 13. У планах будаўніцтва моста праз раку Нёман аб'язднога шляху вакол Гродна. [2] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia