Таварыства мастакоў-станкавістаў
Тавары́ства мастако́ў-станкаві́стаў[1], Таварыства станкавістаў (руск.: ОСТ, Общество станковистов, Общество художников-станковистов) — мастацкая групоўка, якая існавала ў Маскве ў 1925—1931 гадах. Ядро таварыства склалася ў 1923—1924 гадах з выпускнікоў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрняў, галоўным чынам вучняў Д. П. Штэрэнберга і У. А. Фаворскага і моладзі, якая супрацоўнічала з Музеем жывапіснай культуры[2]. Арганізавана таварыства ў 1925 годзе, а яго статут зацверджаны ў 1929[3] годзе. Сярод членаў-заснавальніка былі Д. П. Штэйнберг (старшыня праўлення[2]), П. У. Вільямс, А. А. Дайнека, А. А. Лабас, Ю. І. Піменаў, К. А. Вялаў, Ю. А. Мяркулаў, Ю. П. Аненкаў і іншыя. Таварыства дэкларавала прыхільнасць да «абсалютнага майстэрства ў галіне прадметнага станковага жывапісу, малюнка, скульптуры», адмову ад «адцягненасці і перасоўніцтва ў сюжэце», беспрадметнасці і канструктывізму, ставіла за мэту адлюстраванне ў творах тыповыя з’явы савецкай рэчаіснасці. Творы членаў таварыства прысвечаны пераважна індустрыялізацыі, жыццю савецкага горада, спорту, паветраплаванню і авіяцыі. Ім уласцівы лаканічнасць формы, дынаміка кампазіцыі, графічная дакладнасць малюнка. Таварыства мастакоў-станкавістаў арганізавала 4 выстаўкі ў Маскве (1925, 1926, 1927, 1928), у якіх акрамя заснавальнікаў прымалі ўдзел Б. І. Волкаў, А. Д. Ганчароў, А. Р. Тышлер, М. М. Купрэянаў, С. А. Лучышкін, І. В. Клюн і іншыя мастакі. Таксама члены таварыства прымалі ўдзел у выставах «10 гадоў кастрычніка» (1927), «10 гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» (1928), «Жыццё і побыт дзяцей Савецкага Саюза» (1929)[2], Выстаўцы набыткаў Дзяржаўнай камісіі па набытках твораў выяўленчых мастацтваў за 1927—1928 (1928. Масква), Выстаўцы мастацкіх твораў да дзесяцігадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі (1928, Масква)[4] і ў выставах савецкага мастацтва за мяжой (у гарадах Германіі, 1926—1928; у Нью-Ёрку і Вінтэртуры, абедзве 1929), выстаўцы «Графіка і кніжнае мастацтва ў СССР» (1929, Амстэрдам); XVII Міжнароднай выстаўцы мастацтваў (1930, Венецыя)[4]. У 1928 годзе намеціўся канфлікт двух груп мастакоў, якія рэзка разышліся ў разуменні стылю і зместу сучаснага мастацтва[4]. У 1928—1931 гадах размежаванне дзвюх груп унутры таварыства ўзмацнялася, яно канчаткова страціла адзіную платформу[4]. Апошнім агульным мерапрыемствам членаў Таварыства мастакоў-станкавістаў і «Изобригады» стала «Антыімперыялістычнага выстаўка, прысвечаная Міжнароднаму Чырвонаму дню», якая адбылася ў жніўні 1931 года ў Маскве[4][2]. Канчаткова Таварыства мастакоў-станкавістаў ліквідавана ў 1932 годзе[2]. Вядучыя мастакі Таварыства станкавістаў адыгралі пэўную ролю ў развіцці станковага і манументальнага жывапісу, кніжнай графікі, плаката, сцэнаграфіі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia