Тавуш
Таву́шская вобласць (арм.: Տավուշի մարզ) — вобласць на паўночным усходзе Арменіі. Мяжуе з Ларыйскай вобласцю на захадзе, Катайкскай вобласцю на паўднёвым захадзе, Гехаркунікскай вобласцю на поўдні, з Азербайджанам на ўсходзе і Грузіяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іджэван, іншыя гарады — Дыліжан, Берд, Наемберан. ГеаграфіяТавушская вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Арменія. Тут знаходзяцца больш 50 % лясных рэсурсаў Арменіі. ГісторыяСучасная Тавушская вобласць была ўтворана законам пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія ад 7 лістапада 1995 года, у выніку аб'яднання Іджэванскага, Наемберанскага і Тавушскага раёнаў Арменіі[3]. НасельніцтваАрхеалагічнымі даследаваннямі даказана, што Тавушская вобласць заселена яшчэ з каменнага веку. Паводле раскопаў, праведзеных у ваколіцах Іджэвана і знойдзеным пахаванням, ён заселены яшчэ ў II—I тысячагоддзях да н.э. Насельніцтва моцна пацярпела ў часы татара-мангольскіх нашэсцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі забіты і ўзяты ў палон, былі спустошаны цэлыя раёны. Прыток насельніцтва зафіксаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, калі з некаторых гавараў Арцаха значная колькасць армянаў перасяліўся ў Тавуш[4]. Насельніцтва Іджэвана і навакольных сёл гаворыць на іджэванскім дыялекце армянскай мовы, родным арцахскаму дыялекту. Гэты дыялект характарызуецца перастановай націску з апошняга склада на перадапошні. Нацыянальны склад
ЭтымалогіяВялікая частка Тавушскай вобласці ўваходзіла ў Гугаркскі і Утыкскі ашхары Вялікай Арменіі. Ва Утык уваходзіла паўднёва-ўсходняя частка вобласці, якая супадала з Тавушскім (Туз Кстак) гаварам Утыка, адкуль і пайшла цяперашняя назва[4]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia