Тадэ́вуш Сільве́стр Ко́рзан (польск.: Tadeusz Korzon; 28 кастрычніка 1839, Мінск — 8 сакавіка 1918, Варшава) — польскі гісторык і публіцыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў 1839 г. Навучаўся ў мінскай гімназіі.
Тадэвуш Корзан — адзін з выбітнейшых гісторыкаў Польшчы канца ХІХ — пач. ХХ ст. Ён першы, хто ў сваіх працах звярнуў увагу і прааналізаваў адміністрацыйныя, эканамічныя, дэмаграфічныя ўмовы ў якіх развіваўся народ у мінулым.
Творы
- Kurs historyi wieków średnich (Варшава, 1871),
- Nowe dzieje starożytnej Mezopotamii i Iranu (1872),
- Historycy pozytywiści i Poranek filozofii greckiej (Bibl. Warszawska),
- Ludzie prehistoryczni (Tygodn. Illustrow.),
- Historyja starożytna (Warszawa, 1876),
- Stan ekonomiczny Polski w latach 1782—1792 (Ateneum, 1877),
- O życiu umysłowym Grecyi (Tygodn. Illustrow.),
- Historyk wobec swego narodu i wobec ludzkości (1878)
- Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta, 1764—94, badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego (Kraków, tom I, 1882; tom II, 1883; tom III, 1884; tom IV, część 1., 1885; tom IV, część 2. i zamknięcie, 1886; wydanie drugie w 7 tomach z zamknięciem, Warszawa, 1897—1899),
- «Grunwald, ustęp z dziejów wojennych Polski» (Warszawa, 1910)
- «Dzieje wojen i wojskowości w Polsce» (Kraków 1912)
- «Kościuszko. Bibliografia z dokumentów wysnuta»(Kraków 1894)
- «Mój pamiętnik przedhistoryczny» (Kraków 1912).
Найважнейшая праца Корзана — «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусце» («Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława-Augusta, 1764—1794») (1882—1886). У ёй гісторык дэталёва прааналізаваў эканамічныя і статыстычныя фактары развіцця Рэчы Паспалітай перад яе знікненнем.
Цікавыя факты
У 1908 г. Тадэвуш Корзан апублікаваў невялікую брашуру «Mińsk w połowie XIX wieku : ze wspomnień osobistych» у якой апісаў свае дзіцячыя ўспаміны з Мінску.
Зноскі
Літаратура
- КОРЗАН Тадэвуш Сільвестр // [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Мінск у сярэдзіне ХІХ ст. — частка 1, частка 2, частка 3 // ARCHE № 3, 2010 г.
|