Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч
Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч (нар. 23 жніўня 1943, г. п. Лагішын, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1993). Член Міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics» (1998). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1969; аспірантура, 1975). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лёгкай атлетыкі, прафесар, у 1978—1988 — загадчык кафедры, 1993—2004 — прарэктар па навуковай рабоце). Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка падрыхтоўкі спартсменаў вышэйшай кваліфікацыі; методыка трэніроўкі ў лёгкай атлетыцы; аздараўленчая фізічная культура. УзнагародыЗванне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1988), медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2013), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003, 2006, 2009). Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia