Тадэвуш Урублеўскі
Тадэвуш Урублеўскі (польск.: Tadeusz Wróblewski, 8 лістапада 1858 — 7 ліпеня 1925) — польскі адвакат, грамадскі дзеяч. Біяграфія![]() Нарадзіўся 8 лістапада 1858 года ў сям’і Яўстафія і Эміліі з Бянёўскіх, меў брата Аўгусціна[3]. Яго дзядзька Валерый Антоні Урублеўскі быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі, пазней — генерал Парыжскай Камуны. Належаў да краёўцаў дэмакратычнага (або дэмакратычна-ліберальнага) кірунку, меў кантакты з дзеячамі літоўскага руху. Паводле літоўскага гісторыка Даруса Сталюнаса, у адвакацкай канторы Т. Урублеўскага з 1898 працаваў Ёнас Вілейшыс, адзін з прызнаных лідараў літоўскага руху. У 1904 Т. Урублеўскі абараняў на судзе іншага літоўскага дзеяча Павіласа Вішынскаса[4]. Т. Урублеўскі быў упэўнены, што «мір і згода запануюць у нашым краі, калі ўсе мы будзем імкнуцца да ўсталявання брацкіх і справядлівых адносінаў уласнымі сіламі, а не пры дапамозе паліцыі, судовых прысудаў і турмаў»[5]. Збіраў бібліятэку, якую потым перадаў гораду Вільні. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia