Таксацыя лесу

Такса́цыя ле́су[1] — комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на вызначэнне, улік, ацэнку колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў

Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэлявання асноўных аб’ектаў уліку (асобных дрэваў і іх сукупнасцей, насаджэнняў і лясных масіваў, нарыхтаванай лесапрадукцыі), для якіх праз сістэму біяметрычных характарыстык — таксацыйных паказчыкаў (напрыклад, запасу і прыросту дрэвастояў, сартыментнай структуры і інш.) даецца тэхнічны дакумент — таксацыйнае апісанне. Пры таксацыі лесу улічваюць і іншыя прадукты (ігліца, лісце, грыбы, ягады, лекавая і тэхнічная сыравіна)[1]. Праводзяць таксацыю лесу наземнымі сродкамі, з выкарыстаннем штучных спадарожнікаў Зямлі і авіяцыі.

Вынікі таксацыі выкарыстоўваюцца для рацыянальнага планавання і правядзення лесагаспадарчай дзейнасці, аховы прыроды[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya