Алег Аляксандравіч Атрошчанка
Алег Аляксандравіч Атро́шчанка[1] (19 ліпеня 1940, Рэчыца, Гомельская вобласць — 21 мая 2017) — беларускі спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1988). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі (2005), старшыня Беларускай асацыяцыі лясной сертыфікацыі (2005). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя», 1967). Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1967—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаўпарадкавання, прафесар, у 1991—2006 — загадчык кафедры). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: лесаўпарадкаванне; лясная таксацыя; інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады; геаінфармацыйныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы; матэматычнае мадэляванне лесагаспадарчых вытворчасцей. УзнагародыЗванне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль «За працоўныя заслугі» (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2000) і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia