Таласакратычныя перыядыТаласакраты́чныя перы́яды[1], таласакратычныя эпохі[2] ў гісторыі Зямлі — перыяды значнага пашырэння плошчы мораў (трансгрэсіі). Таласакратычныя перыяды проціпастаўляюцца геакратычным перыядам. Таласакратычныя перыяды адпавядаюць сярэдзіне тэктанічных цыклаў, калі на большай частцы зямной паверхні пераважалі апусканні, у сувязі з якімі амаль паўсюдна значныя плошчы кантынентаў заліваліся морамі. Павелічэнне плошчы гідрасферы садзейнічала фарміраванню вільготнага марскога клімату з невялікімі ваганнямі тэмпературы паветра. У гэты час намнажаліся пераважна марскія адклады, складзеныя большай часткай з карбанатных парод. Да ліку таласакратычных перыядаў адносяць сярэдні кембрый, верхні сілур, сярэдні і верхні дэвон, ніжні карбон, верхні мел. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia