Горная парода
![]() Горная парода, прыродны мінеральны агрэгат больш ці менш пастаяннага складу і будовы. Горныя пароды ўтвараюць геалагічныя целы ў зямной кары. Складзены з пародаўтваральных і акцэсорных мінералаў. Паводле паходжання вылучаюць: Магматычныя і метамарфічныя Г. п. складаюць каля 90 % аб'ёму зямной кары, каля 10 % складаюць асадкавыя. Асадкавыя Г. п. займаюць каля 75 % плошчы зямной паверхні. Групы горных пародПаводле паходжання горныя пароды падзяляюцца на тры групы: магматычныя (эфузіўныя і інтрузіўныя), асадкавыя і метамарфічныя. Магматычныя і мэтамарфічныя горныя пароды складаюць каля 90% аб'ёма зямной кары, аднак, на сучаснай паверхні мацерыкоў вобласці іх распаўсюджвання параўнальна невялікія. Астатнія 10% прыпадаюць на долю асадкавых парод, якія займаюць 75% плошчы зямной паверхні. Магматычныя горныя пароды па сваім паходжанні падзяляюцца на эфузіўныя і інтрузіўныя. Эфузіўныя (вулканічныя) горныя пароды ўтвараюцца пры зліцці магмы на паверхню зямлі. Інтрузіўныя горныя пароды, наадварот, узнікаюць пры зліцці магмы ў тоўшчы зямной кары. Падзел парод на магматычныя, мэтамарфічныя і асадкавыя не заўсёды відавочны. У асадкавых горных пародах, у працэсе дыягенезу, ужо пры вельмі нізкіх, у геалагічным сэнсе, тэмпературах, пачынаюцца мінеральныя ператварэнні, аднак пароды лічацца мэтамарфічнымі пры з'яўленні ў іх новаўтворанага граніту. Пры ўмераных цісках пачатак мэтамарфізма адпавядае тэмпературы 300 °C. Пры высокіх ступенях мэтамарфізма змазваецца мяжа паміж мэтамарфічнымі і магматычнымі горнымі пародамі. Пачынаецца плаўленне парод, змешванне новаўтвораных расплаваў з відавочна знешнімі. Часцяком назіраюцца паступовыя пераходы ад відавочна мэтамарфічных, палоскавых парод, да тыповых гранітаў. Такія працэсы ставяцца да ўльтраметамарфізму. Тыпы залягання пластоўМанакліналь, тып залягання пластоў горных парод з аднолькавым нахілам у адзін бок. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia