Талочкі (род)

Талочкі (Буйніцкія) — княжацкі род. Паходжанне роду невядома, магчыма, Талочкі з’яўляліся адгалінаваннем полацкіх Рурыкавічаў. У канцы XIV ст. князь Юрый Талочка атрымаў ад вялікага князя літоўскага Вітаўта Рагачоўскую воласць. У сярэдзіне XV ст. сын Юрыя Фёдар Талочкавіч прадаў вотчынны маёнтак Высокае пану Гаштольду. Пляменнік Фёдара Леў меў маёнткі Гатушычы і Буйнічы, ад назвы апошняга ўтворана прозвішча Буйніцкія. На яго сыне Аляксею (?—1505) род Талочкаў у мужчынскай лініі згас, а родавыя маёнткі перайшлі да шваграў Аляксея — Кандрата Івашкевіча, Аляксандра Солтанавіча і князя Івана Крошынскага.

Літаратура

Спасылкі

  • Талочкі (род) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya