У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Таліца.
Вёска
Таліца
Таліца на карце Беларусі ±
|
Та́ліца[1] (трансліт.: Talica, руск.: Талица) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавета.
За 16 км на Усход ад Слуцка, за 100.4 км на Поўдзень ад Мінска (нулявога кiламетра).
У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.
Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку лесу.
Гісторыя
У 1852 годзе Таліца згадваецца як хутар у казённым маёнтку Выбранецкае Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.[2]
У 1854 годзе нашчадовы дваранін Рэўтт Міхаіл Фёдараў (13.01.1814–12.03.1878~1893) з засценка Меляшкевічы, купіў зямлю ў казённым хутары Таліца і пабудаваў там дом, дзе пасяліўся з жонкай (Марыя Рыгорава, дзявочае прозвішча — Баркоўская) і дзецьмі (Іван, Андрэй, Параска).[3]
З 1854 па 1856 год дваюрадны брат Міхаіла Фёдарава — Рэўтт Фёдар Даніілаў — купіў зямлю побач і таксама пабудаваў дом. Яго дом знаходзіўся бліжэй да Г-падобнага павароту ў цэнтры хутара Таліца.
З 1854 года Таліца пазначаецца як урочышча.
У 1856 годзе ў Таліцы жылі дваране і мяшчане, і яна пачала звацца засценак.
У 1856 годзе ў засценку Таліца было 6 двароў:
- Рэўтт Іван (01.02.1848-1893~)[4] ад Міхаіла (13.01.1814-12.03.1878~1893) ад Фёдара (1773-16.02.1834) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране.
- Рэўтт Сямён (17.04.1835-?) і яго брат Іван (22.10.1830-?) ад Фёдара (1807-?) ад Данііла (1781-11.02.1828) ад Якава Фёдарава (1747—1812) — дваране.
- Балванович Рыгор — дваранін з шляхты.
- Балванович Мацей Рыгораў — дваранін з шляхты.
- Забродскі Лангін Іванаў з засценка Меляшкевічы[5] — мяшчанін.
- Забродскі Якаў Іванаў унук ад Рэўтт Фёдара Якаўлева и сын ад Рэўтт Яўдакеі Фёдаравай и Заброцкага Iвана Iванавіча з засценка Меляшкевічы[6] — мяшчанін.
У 1893 годзе і пазней амаль да 1919 года Таліца згадваецца як засценак у Слуцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.
З 1919 года Таліца ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР.
У вёсцы Таліца была дагаварная школа. 19.11.1928 жыхары вёсцы Таліца напісалі заяву на адкрыццё дагаворнай школы ў адной з хат вёскі. Заява была задаволена. Школа ўтрымлівалася сродкамі жыхароў вёскі. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў суме 55 рублёў. У школе навучалася 13-15 дзяцей.[7]
З 20.09.1944 да 08.01.1954 — вёска Таліца ў складзе Слуцкага раёна Бабруйскай вобласці БССР.
У Таліцы была кузня з кавалём.
Таксама ў вёсцы Таліца быў клуб, які пазней выкарыстоўваўся як магазін, стаяў злева ад дарогі пры самым ўездзе ў Таліцу, калі ехаць па дарозе з Борак.
Некалькі гадоў запар (прыкладна каля 1975 года) у вёску Таліца са Слуцка хадзіў рэйсавы аўтобус. Аўтобусная прыпынак знаходзілася ў цэнтры вёскі, каля павароту.
Помнікі гісторыі і культуры
Вядомыя асобы
Насельніцтва
- 1999 год — 9 чалавек
- 2010 год — 1 чалавек
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ кнiга: Таліца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 405. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- ↑ Национальный Исторический Архив Республики Беларусь
- ↑ кнiга: «Я — сын Ваш: Корсакi гербаў „Корсак“ i „Лiс“, Рэўты герба „Газдава“ …» Летапic Беларускай шляхты — Мiнск, 2017. — 576 страниц. Анатолий Статкевич-Чебоганов. ISBN 978985-7107-04-9. Старонка 321, пункт 396/229.
- ↑ кнiга: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. – Мінск: Беларусь, 2020. – 799 страниц. Е.Глинский, А.Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. страница 69, пункт 207/124.
- ↑ книга: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. – Мінск: Беларусь, 2020. – 799 страниц. Е.Глинский, А.Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. старонка 71, пункт 267/184.
- ↑ Национальный Архив Республики Беларусь
- ↑ артыкул пра помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы 03.08.2016 «Экіпаж адлятае ў вечнасць…» — Лариса КАРАСИНА
Спасылкі
- кнiга: Таліца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 405. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- кнiга: Города Минской Губернии. — 1909. — С.198
- газета: «Слуцкі край», 06.11.2003, статья Талiца Тычына М. (фота А. Жоглы)
- кнiга: Минские епархиальные ведомости № 11, 1876. — С. 479, пункт 4.
- газета горада Слуцка: «Інфа-Кур’ер» за 20.05.2020, артыкул «Танцавалі на Выгане» — Людміла Марозава з Гомеля. «Як жыла вёска Таліца пад Слуцкам больш за 60 год таму (фотаздымкі мясцовага жыхара)». — дзе гіперспасылка?
- артыкул пра помнік невядомаму лётчыку каля Таліцы 03.08.2016 «Экіпаж адлятае ў вечнасць…» — Лариса КАРАСИНА
- кнiга: «Я — сын Ваш: Корсакi гербаў „Корсак“ i „Лiс“, Рэўты герба „Газдава“ …» Летапic Беларускай шляхты — Мiнск, 2017. — 576 страниц. Анатолий Статкевич-Чебоганов. ISBN 978985-7107-04-9. Старонка 321, пункт 396/229.
- кнiга: «Гербоўнік Беларускай Шляхты». Том 7. – Мінск: Беларусь, 2020. – 799 страниц. Е.Глинский, А.Рахуба. ISBN 978985-01-1347-4. страница 69, пункт 207/124.
 |
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|