Тамара Сяргееўна Узунава
Тамара Сяргееўна Узунава (21 лістапада 1906, Мінск — 29 ліпеня 1983) — беларуская артыстка балета. БіяграфіяУ 1921—1922 гадах вучылася ў харэаграфічнай студыі БДТ у К. Алексютовіча. У 1923—1930 артыстка балета ў БДТ-1, у 1930—1933 гадах — Дзяржэстрады, у 1933—1959 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1934—1937 педагог балетнай школы пры тэатры, у 1940—1941— харэаграфічнага аддзялення тэатральнага вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў складзе франтавых канцэртных брыгад разам з Дорай Кроз, Верай Мальковай, Ісідарам Балоціным, Ларысай Александроўскай, піяністам Сямёнам Талкачовым, артыстамі балета Юліяй Хіраска, Сямёнам Дрэчынам і Аляксандрай Нікалаевай.[1] З 1960 года выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года. ТворчасцьТанцоўшчыца характарнага плана. Яе выкананню былі ўласцівыя моцны тэмперамент, драматызм. Выконвала танцы ў оперных і балетных спектаклях, у т. л. хабанеру і іспанскі танец у «Дон Кіхоце» Л. Мінкуса, усходні танец у «Бахчысарайскім фантане» Б. Асаф’ева, мазурку ў оперы «Іван Сусанін» М. Глінкі, лезгінку ў «Дэмане» А. Рубінштэйна і інш. Аддавала значную ўвагу развіццю і папулярызацыі беларускага народнага танца. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia