Тамара Уладзіміраўна Бутрымовіч
Тамара Уладзіміраўна Бутрымовіч (нар. 1948) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1971 годзе БПІ. Усю сваю прафесійную дзейнасць прысвяціла рэгіянальнаму планіраванню, працуючы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». ДзейнасцьУ аўтарскіх калектывах, а таксама пад яе кіраўніцтвам як галоўнага архітэктара праектаў (з 1983) выканана больш 30 праектаў рэгіянальнага ўзроўню схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі раёнаў і абласцей Беларусі і Расіі, праектаў спецыяльнага планіравання. Асноўныя працы (усе ў суаўтарстве): комплекс работ па тэрытарыяльнай арганізацыі транспамежнага рэгіёна Беларусі, Польшчы, Украіны; аптымізацыя тэрытарыяльнага развіцця ў зоне транс’еўрапейскага калідора Берлін — Варшава — Мінск — Масква; Дзяржаўная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь; схема размяшчэння зон адмысловага дзяржаўнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь; схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей Рэспублікі Беларусь (Мінская і Гомельская); тэрытарыяльная комплексная схема горадабудаўнічага планіравання развіцця тэрыторый Калінінградскай вобласці; аналіз энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь і вывучэнне гідратэхнічных, транспартных, горадабудаўнічых, эканамічных паказчыкаў канкурэнтных пляцовак магчымага размяшчэння АЭС. Горадабудаўнічыя ўмовы; рэгіянальнае развіццё і ахова прыроды ў еўрарэгіёне «Нёман»; схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Мінскага раёна; схема планіроўкі Прыгараднай зоны г. Мінска. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia