Тамара Фёдараўна Мушынская
Тамара Фёдараўна Мушынская (29 жніўня 1934, Мінск, Беларусь — 13 кастрычніка 2019, Мінск) — беларускі педагог, літаратуразнаўца, метадыст. БіяграфіяСкончыла філалагічны факультэт БДУ (1957). У 1957—1991 гадах працавала настаўніцай у школах горада Мінска. У 1981—1983 гадах адначасова з’яўлялася загадчыцай кабінетам рускай мовы і літаратуры Мінскага гарадскога інстытута ўдасканальвання настаўнікаў. У 1986 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы па тэме «Формирование личностного отношения старшеклассников к художественному произведению как средство обогащения их идейно-нравственного опыта». У 1991—1992 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагагічнай адукацыі Акадэміі педагагічны навук СССР. У 1992—2007 гадах — у Нацыянальным інстытуце адукацыі: навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік. Загадчыца лабараторыяй тэорыі і методыкі навучання мовам і літаратуры (2004—2007). Сям’яЖонка літаратуразнаўцы Міхася Мушынскага, маці крытыка і паэтэсы Таццяны Мушынскай. ТворчасцьАўтар шасці кніг і звыш за 60 артыкулаў па методыцы выкладання літаратуры. Суаўтар Канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Суаўтар 11 праграм па рускай літаратуры, 16 падручнікаў для V—XI класаў сярэдняй школы, 10 метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў літаратуры, 4 хрэстаматый. Прызнанне
Бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia