Тамаш Маяр
Та́маш Ма́яр (венг.: Tamás Major; 26 студзеня 1910, Будапешт — 13 красавіка 1986, Будапешт) — венгерскі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1950). БіяграфіяУ 1945—1962 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Будапешце, з 1962 галоўны рэжысёр гэтага тэатра. З 1947 прафесар Венгерскай вышэйшай школы тэатральнага і кінамастацтва. ![]() Памёр 13 красавіка 1986 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы. ТворчасцьПрапагандаваў сістэму К. Станіслаўскага. Сярод роляў: Люцыфер («Трагедыя чалавека» І. Мадача), Яга («Атэла» У. Шэкспіра), Іван Васілевіч («Іван Васілевіч» М. Булгакава). Паставіў: «Банк-бан» І. Катаны (1945), «Ворагі» М. Горкага (1949), «Баявое хрышчэнне» Э. Урбана (1951), «Трагедыя чалавека» (1955, 1960, 1964) і «Добры чалавек з Сезуана» (1972) Б. Брэхта. З 1941 здымаўся ў кіно. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia