Таміла Мікалаеўна Хіміч
Таміла Мікалаеўна Хіміч (нар. 13 верасня 1994, в. Біларычыця, Прылуцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — украінская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Украіны. Клубная кар’ераПершы трэнер — Анатоль Сямёнавіч Куц. У 2007 годзе па запрашэнні дырэктара чарнігаўскай ДЮСШ Мікалая Іванавіча Лысенкі пераехала ў Чарнігаў, вучылася ў ДЮСШ і ў мясцовай школе-інтэрнаце ім. Кацюбінскага[2]. У 2017 годзе перайшла ў беларускі клуб «Мінск». У яго складзе стала чэмпіёнкай Беларусі (2017, 2018, 2019), срэбным прызёрам (2020); уладальніцай (2017, 2018, 2019) і фіналісткай Кубка Беларусі, уладальніцай Суперкубка краіны (2018, 2019). Была лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі 2017 года (24 галы). У Лізе чэмпіёнаў у складзе «Мінска» згуляла 15 матчаў і забіла 10 галоў. У 2017 годзе заняла трэцяе месца ў галасаванні за званне футбалісткі года на Украіне. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia