Тамільская пісьменнасць
Тамільская пісьменнасць (там.: தமிழ் அரிச்சுவடி Tamiḻ ariccuvaṭi [tamiɻ ˈaɾitːɕuʋaɽi]) — сістэма пісьма тамільскай мовы. ГісторыяТамільская пісьменнасць, як і большасць іншых пісьменнасцей Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, паходзіць ад індыйскага складовага пісьма брахмі. Самыя раннія агульнапрынятыя надпісы адносяцца да перыяду Ашокі (III ст. да н.э.). Кароткая інфармацыяТамільская пісьменнасць складаецца з 247 асноўных знакаў: 12 галосных (уірэлеты), 18 зычных (мэйелуты), 216 спалучэнняў галосных з зычнымі (уірмэелуты) і знака айдам. Стварэнне 216 знакаў уйірмэелуты адбываецца з дапамогай васьмі дапаможных знакаў тунаікурыіды. Адсутнасць агаласоўкі пазначаецца знакам кулі (вірама). Для запісу санскрыту дадаткова выкарыстоўваюцца чатыры літары з алфавіта грантха (ஜ் ஸ் ஷ் ஹ்). Адрозніваецца ад астатніх індыйскіх алфавітаў меншай колькасцю знакаў (перадае толькі ўласна тамільскія гукі). 216 знакаў уірмэелуты
Лічбы
Прыклад тэкстуமனிதப் பிறவியினர் சகலரும் சுதந்திரமாகவே பிறக்கின்றனர்; அவர்கள் மதிப்பிலும் உரிமைகளிலும் சமமானவர்கள். அவர்கள் நியாயத்தையும் மனசாட்சியையும் இயற்பண்பாகப் பெற்றவர்கள். அவர்கள் ஒருவருடனொருவர் சகோதர உணர்வுப் பாங்கில் நடந்துகொள்ளல் வேண்டும்.
Maṉitap piṛaviyiṉar čakalarum čutantiramākavē piṛakkiṉṛaṉar; avarkaḷ matippilum urimaikaḷilum čamamāṉavarkaḷ. Avarkaḷ niyāyattaiyum maṉačāṭčiyaiyum iyaṛpaṇpākap peṛṛavarkaḷ. Avarkaḷ oruvaruṭaṉoruvar čakōtara uṇarvup pāṅkil naṭantukoḷḷal vēṇṭum.
Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу брацтва. Гл. таксамаЗаўвагіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia