Таміслаў Кіш
Таміслаў Кіш (харв.: Tomislav Kiš; нар. 4 красавіка 1994, Заграб) — харвацкі футбаліст, нападнік баснійскага клуба «Зрыньскі» з Мостара. Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у заграбскіх клубах «Дубрава» і «Дынама», пазней гуляў за «Краацыю» (Сесветэ), у складзе гэтай каманды ў сезоне 2010/11 стаў найлепшым бамбардзірам юнацкага чэмпіянату Харватыі з 27 галамі ў 26 матчах. Пасля перайшоў у «Хайдук» са Спліта, а ў студзені 2012 далучыўся да яго асноўнай каманды. Дэбютаваў у Першай харвацкай лізе 2 сакавіка 2012 года, выйшаўшы на поле ў канцы матча супраць «Заграба» (4:2). Не атрымаўшы дастатковай ігравой практыкі ў «Хайдуку», у студзені 2014 года адправіўся ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Дугаполе». У першых трох матчах за гэты клуб адзначыўся чатыры разы, але ў чацвёртым матчы атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2014/15 выступаў на правах арэнды за «Горыцу» і славенскі «Заўрч». Сезон 2015/16 пачаў у складзе «Хайдука», аднак неўзабаве пакінуў каманду і перайшоў у бельгійскі «Кортрэйк». Спачатку гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Серкль Бругэ», дзе быў асноўным нападнікам, у 24 матчах адзначыўся 7 галамі. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе салігарчан стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, за паўгады ў 12 матчах забіў 5 галоў. Сезон 2018 пачынаў у аснове, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У верасні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[4]. У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад клуба «Дугаполе» з другога дывізіёна. У снежні 2018 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс»[5]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка літоўскай каманды, з 27 галамі стаў найлепшым бамбардзірам A Лігі 2019. У студзені 2020 года далучыўся да паўднёвакарэйскага клуба «Сонам»[6]. У пачатку 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Жальгірыс», дапамог клубу ў сезоне 2021 стаць чэмпіёнам і уладальнікам Кубка Літвы. У лютым 2022 года перайшоў у венгерскі «Мезёкёвешд», а ў студзені 2023 года перабраўся ў баснійскі «Зрыньскі». Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія і моладзевую зборную Харватыі. Увосень 2012 года ў складзе юніёрскай зборнай Харватыі ўдзельнічаў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе ў матчы з Азербайджанам забіў 5 галоў (выніковы лік 7:1). Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia