Танк-паравоз

Танк-паравоз

Танк-паравоз (танкавы паравоз) — паравоз, які не мае тэндара. Вада і паліва захоўваюцца ў ёмістасцях, што знаходзяцца непасрэдна на самім паравозе: вада — у асобных баках (танках), якія знаходзяцца па баках паравога катла, вугаль — у скрынях, звычайна размешчаных у будцы машыніста.

Адсутнасць тэндара дае добры агляд з будкі машыніста пры заднім ходзе, што спрашчае манеўраванне. Запасы паліва і вады на танк-паравозах невялікія, таму іх выкарыстоўвалі ў месцах, дзе магчыма забеспячэнне палівам і вадой, — на пад’язных пуцях прамысловых прадпрыемстваў, невялікіх станцыях, складах.

Літаратура

  • ТАНК-ПАРОВОЗ // Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — «Большая Российская энциклопедия», 1994. — С. 425. — 559 с. — ISBN 5-85270-115-7. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya