Тапвозера
Тапво́зера[3] (руск.: Топозеро) — буйное возера ў Расіі на поўначы Рэспублікі Карэлія. 11-е па плошчы возера Расіі. З’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча (з 1966 года[4][3]). Плошча паверхні Тапвозера 986 км² (разам з 144 астравамі агульнай плошчай 63 км² — 1049 км²). Даўжыня 75,3 км, найбольшая шырыня 35,3 км даўжыня берагавой лініі 545[1] км. Найбольшая глыбіня 56 м, сярэдняя 15,2 м[5]. Плошча вадазбору 3530 км²[5]. Аб’ём вады з Тапвозеры 14,9 км³[5]. Дно возера мае паніжэнні і павышэнні са значнымі роўнымі ўчасткамі. Берагавая лінія звілістая з вялікай колькасцю заліваў. Берагі невысокія, камяністыя, пакрытыя хвойнымі і мяшанымі лясамі. Сустракаюцца скалістыя ўчасткі, а таксама нізкія, забалочаныя (пераважна на паўднёвым усходзе возера). Астравы ў асноўным ля паўднёва-заходняга берага. Возера звязана каналам з ракой Паньгомай, якая ўпадае ў Белае мора. У паўночна-заходняй часткі возера выцякае рака Коўда (Саф’янга), якая ўпадае ў возера Пявозера. Замярзае Тапвозера ў 2-й палове лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў 2-й палове мая — пачатку чэрвеня. Рыбалоўства. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia