Тараканьскі Богаяўленскі манастыр
Тараканьскі Богаяўленскі манастыр — колішні грэка-каталіцкі (уніяцкі) манастырскі комплекс у в. Таракань (цяпер в. Імянін, Драгічынскі раён). ГісторыяЦарква у стылі віленскага барока пабудавана у 1710 годзе, мураваны кляштар у 1779 годзе. Быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры ўніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя Холмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да Рускай праваслаўнай царквы. Манастыр быў канчаткова закрыты ў 1874 годзе ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галеччу абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 года заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа. У 1950-х гадах (1959[1]) былая базылiянская царква была знішчана. ГалерэяЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia