Тарханкуцкі паўвостраў
Тарханкуцкі паўвостраў (укр.: Тарханкутський півострів) — заходняя частка Крымскага паўвострава[1]. Аддзяляе ад Чорнага мора Каркініцкі заліў. Крайні заходні пункт — мыс Прыбойны. Берагі ў асноўным абразійныя, абразійна-абвальныя абрывістыя (на крайнім захадзе да 50 м і больш). Маецца некалькі невялікіх заліваў і бухт з нізкімі раўніннымі берагамі (Джарылгацкі заліў, Караджынская бухта). Частка заток адшнуравана перасыпамі, ператварылася ў салёныя прыбярэжныя азёры (Джарылгач, Ліман, Панскае). У геалагічнай будове бяруць удзел вапнякі з гарызонтамі мергеляў і глін, з суцэльным покрывам лёсападобных суглінкаў, якія ў лагчынах падсцілаюцца чырвона-бурымі глінамі. Паверхня пераважна градава-ўзгорыстая на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе — хвалістая. Пашыраны стэпавыя ландшафты. Карысныя выкапні: прыродны газ, вапнякі, цагляна-чарапічныя гліны. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia