Тар (фільм)
«Тар» (англ.: Tár) — амерыканская псіхалагічная драма 2022 года, пастаўленая рэжысёрам Тодам Філдам па ўласным сцэнарыі. Галоўную ролю выканала Кейт Бланшэт[6]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю. СюжэтСусветна прызнаная дырыжорка і кампазітарка Лідыя Тар становіцца першай у гісторыі жанчынай-дырыжоркай Берлінскага філарманічнага аркестра. Яна дае інтэрв’ю, выпускае кнігі, выкладае і на новай пасадзе прыступае да рэпетыцый сімфоніі №5 Малера, а таксама клапоціцца аб сваёй партнёрцы — першай скрыпцы аркестра — і маленькай прыёмнай дачцэ. Але калі адна з яе былых падапечных забівае сябе, бездакорная рэпутацыя Лідыі аказваецца пад пагрозай. Акцёрскі склад
Вытворчасць і прэм’ера«Тар» — першы фільм Тода Філда пасля 16-гадовага перапынку. Сцэнарый напісаў сам рэжысэр, прычым, па яго словах, галоўная роля з самага пачатку прызначалася Кейт Бланшэт[7]. Праект быў анансаваны ў красавіку 2021 года, у верасні да яго далучыліся Наэмі Мерлан і нямецкая актрыса Ніна Хос, а кампазітарам стала Хільдур Гуднадоўцір[8]. Здымкі пачаліся ў Берліне ў жніўні 2021 года[9]. Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2022 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 79-га Венецыянскага кінафестывалю[10]. 7 кастрычніка 2022 года «Тар» выйшла ў пракат у ЗША. УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 72 узнагародамі і яшчэ 244 намінацыямі на кінапрэміі[11]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia