Каханне (фільм, 2012)
«Каханне»[14] (фр.: Amour) — мастацкі фільм 2012 года рэжысёра і сцэнарыста Міхаэля Ханэке. Галоўныя ролі выканалі Жан-Луі Трэнціньян, Эмануэль Рыва, Ізабэль Юпэр. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Францыі, Аўстрыі, Германіі[15]. Карціна была ўдастоена «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю[16]. У Беларусі фільм быў прадстаўлены ў межах пазаконкурснай праграмы ігравога кіно 19-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[14]. СюжэтЖорж і Ан пражылі разам усё жыццё, поплеч, увесь час клапоцячыся адзін пра аднаго. Цяпер ім за восемдзесят. Ан захворвае і яе жыццё пачынае паступова згасаць: спачатку адключаецца памяць, потым адмаўляецца падпарадкоўвацца цела, надыходзіць параліч. Жорж спрабуе наняць сядзелак, але з горыччу разумее, што не можа патрабаваць ад іх душэўнай цеплыні і шчырасці пачуццяў. Пакінуўшы выкладанне ў кансерваторыі, ён цалкам прысвячае сябе клопатам аб жонцы. Мужчына не можа ўявіць каханую ў доме састарэлых, на якім настойвае іх дарослая дачка, якая час ад часу наведвае бацькоў. Гэтыя візіты — сапраўднае выпрабаванне для сям’і, жыццё якой, здавалася б, працякло ў гармоніі і каханні… Акцёрскі склад
УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 83 кінаўзнагародамі і яшчэ 108 намінацыямі[16]. Сярод найбольш прэстыжных узнагарод — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia