Татарскія могілкі (Узда)
Татарскія могілкі (афіцыйна Мусульманскія могілкі, сярод мясцовых татараў — мізар) — могілкі ў г. п. Узда Мінскай вобласці. Знаходзяцца ў канцы вуліцы Лугавой, з паўночнага боку. З поўдня прымыкаюць да лесу, з поўначы і ўсходу — поле, з захаду — луг. Мясцовасць раўнінная, перапады вышыняў каля 1 м. Глеба пераважна пясчаная. Расліннасць — трава, барвенак, мох. Дрэвы — хвоя, бяроза, елка, граб. Могілкі закладзеныя ў першай палове XIX ст. Першыя надпісы датуюцца 1850 годам (Фурша з Раецкіх, помнік каменны, надпісы зробленыя высяканнем). Ва Уздзе да 1935 года існавала мячэць. Помнікі ў асноўным каменныя, у XX ст. часткова бетонныя. Сямейныя агароджы канца XX ст. У XIX ст. форма надмагілляў была няправільнай або трапецыйнай, у XX ст. — трапецыйнай або прамавугольнай. 5 надмагілляў у форме дубоў са зрэзанымі галінамі. Пасля вайны сталі хаваць немусульман. Надпісы дасавецкага перыяду выкананыя арабскай графікай на польскай, арабскай, рускай мовах, даваеннага перыяду — арабскай і рускай графікай, паваеннага перыяду — рускай. Лацінка не выяўленая. Могілкі аточаныя ровам і валам па ўсім перыметры, з 2009 года абгароджаныя металічнай сеткай. Уваходы 2, адзін з поўдня для людзей і машын, другі з усходу для людзей. Ранейшы ўваход быў з захаду. У 1998 польскім даследчыкам Андрэем Драздом праводзілася апісанне могілак з фотафіксацыяй. Вынікі апублікаваныя ў кнізе «Meczety i cmentarze tatarów polsko-litewskich». Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia