Айша Браніславаўна Александровіч
Айша Браніславаўна Александровіч (нар. 22 кастрычніка 1947, г.п. Узда, Мінская вобласць — 2007) — беларускі мастак па касцюмах, педагог. БіяграфіяСкончыла ў 1968 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў Л. Дубара, П. Масленікава, М. Раманюка, А. Бараноўскага. Удзельніца мастацкіх выставак з 1974 года. У 1974—1978 гг. мастак па касцюму Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1977 выкладае ў Беларускай політэхнічнай акадэміі на кафедры малюнку, з 1986 мастак-пастаноўшчык па народна-сцэнічнаму касцюму Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, дзе па яе эскізах зроблены касцюмы да харэаграфічных пастановак «Арэлі», «Вечарына», «Свята», «Лявоніха», «Полька-Янка», «Гумарэска», «Бульба», «Карагод», «Каўтуха», «Крыжачок», «Вясёлыя Каляды», «Кабеты і жаўнеры», «Беларускі сувенір», «Кадрыля на зэдліках». Работы знаходзяцца ва Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Мінску, Кіеўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, фондах БСМ. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Жыла ў г. Мінску. Памерла ў 2007 годзе. Пахавана на Татарскіх могілках ва Уздзе[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia