Таццяна Антонаўна Пятроўская
Таццяна Антонаўна Пятроўская (14 снежня 1946, г. Мінск — 9 чэрвеня 2000) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). БіяграфіяСкончыла ў 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў М. Бяляева, В. Гаўрылава, С. Ларчанкі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1975 года[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2]. Жыла ў г. Мінску[2]. Памерла 9 чэрвеня 2000 года[3]. ТворчасцьПрацуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя пласты для сталовай фабрыкі імя Н. Крупскай, рэльефы «Стары горад», вазы, скульптура, пластыка, свяцільнікі для Дома шлюбаў Цэнтральнага раёна (абодва ў г. Мінску), дэкаратыўныя рэльефы «Музыка» для Палаца культуры, пласты і дэкаратыўныя вазы для аптэкі (абодва ў г. Барысаве); дэкаратыўныя скульптуры «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня», «Канцэрт», «Суседка», «Раніца нядзельная», «Незабудкі»; кампазіцыі «Кветкі з саду», «Кветкі на захадзе сонца»; серыя талерак «Змрок»; вазы «Сінія мроі»[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia