Таццяна Барысаўна Марачкова
Таццяна Барысаўна Марачкова (нар. 4 красавіка 1966, Горкі Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (беларуская і руская мова і літаратура), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 6 г. Крычава, інспектарам аддзела адукацыі, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі Крычаўскага райвыканкама, дырэктарам СШ № 6 г. Крычава, дырэктарам гімназіі г. Крычава, кіраўніком спраў, першым намеснікам старшыні Крычаўскага райвыканкама, старшынёй Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў. З’яўлялася дэпутатам Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia