Таццяна Васілеўна Арасланава
Таццяна Васілеўна Арасланава (нар. 12 чэрвеня 1953, в. Пешчывіцы, Пскоўская вобласць, Расія) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. БіяграфіяНарадзілася 12 чэрвеня 1953 года ў вёсцы Пешчывіцы Пскоўскай вобласці. Скончыла ў 1976 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучылася ў А. Арлова, А. Някрасава, Л. Дзягілева. Удзельніца мастацкіх выставак з 1979 года[2]. У 1970–1978 гг. працавала мадэльерам на Бабруйскай фабрыцы мастацкіх вырабаў. З 1989 г. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва камбіната «Мастацтва», з 1991 г. – мастак творчых майстэрняў у Бабруйску. З 1978 г. – выкладчык Бабруйскай дзіцячай мастацкай школы, з 1994 г. – дырэктар, з 2014 года зноў выкладчык школы[3]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года[2]. ТворчасцьПрацуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык). Асноўныя творы: габелены «Адлюстраванне» (1979), «Цвіценне папараці» (1981), «Раніца. Абуджэнне» (1983), «Звініць капеж» (1986), «Кветкі памяці», «Крыніца» (абодва 1987), «Крыніца» (1989), «Росная раніца» (1990), «Кветкі» (1991), «Пара цвіцення» (1992), «Блікі», «Цвіценне» (абодва 1994), «Трыумф», «Парывы ветру» (абодва 1995), «Пяшчота» (1998), «Жураўліная песня» (2015); заслона «Урачыстасць»[2][3]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia