Таццяна Генадзеўна Голубева

Таццяна Генадзеўна Голубева
Нараджэнне 27 чэрвеня 1947(1947-06-27) (77 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

Таццяна Генадзеўна Голубева (нар. 27 чэрвеня 1947, Крычаў Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003). Першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

Біяграфія

Скончыла Белгародскі тэхналагічны інстытут будаўнічых матэрыялаў імя Я. А. Грышманава (інжынер-хімік-тэхнолаг), Акадэмію народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР (вядучы спецыяліст па кіраванню).

Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Крычаўскім цэментна-шыферным камбінаце. Працавала электразваршчыцай на Гродзенскім камбінаце будматэрыялаў, інжынерам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха Смаргонскага камбіната сілікатабетонных вырабаў, сакратаром партыйнай арганізацыі, генеральным дырэктарам вытворчага аб’яднання «Смаргоньсілікатабетон», намеснікам Міністра прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР, намеснікам Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya