Таццяна Мікалаеўна Грабар
Таццяна Мікалаеўна Грабар (нар. 4 жніўня 1957, г. Александрыя, Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1979 годзе Куйбышаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя А. І. Мікаяна. У 1979—1983 гадах працавала архітэктарам-праектыроўшчыкам Інстытута «Камчацкграмадзянпраект» у Петрапаўлаўску-Камчацкім; у 1983—1983 гадах у «Камчацкбудзе». У 1986—1992 гадах знаходзілася ў складзе сям’і ваеннаслужачага ў групе Савецкіх войскаў у Германіі. У 1992—1994 гадах архітэктар-праектыроўшчык Гродзенскага творчага будаўніча-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альянс-Арт»; у 1999—2000 гадах майстар-прараб; у 1996—1998 гадах архітэктар-дызайнер 1 катэгорыі праектна-вытворчага прадпрыемства «Тэктон» у Гродне; у 2002—2004 гадах архітэктар 1 катэгорыі, у 2004—2008 - галоўны архітэктар праектаў трэста «Гроднагарбуд», у 2007—2008 гадах ізноў у «Тэктоне», у 2008—2012 гадах ізноў у «Гроднагарбудзе». Індывідуальны прадпрымальнік, кіраўнік адукацыйных курсаў «Дызайн інтэр’ера». Член Саюза архітэктараў Беларусі. ТворчасцьАсноўныя працы ў Гродне: Рэканструкцыя хірургічнага корпуса дзіцячай абласной клінічнай бальніцы па вул. Астроўскага; інтэр’ер рэстарана «Рэтра-піца» па вул. Савецкай, 22; распрацоўка мэблі бара «Карчма»; распрацоўка інтэр’ера гарвыканкама па вул. Горкага, 72; рэканструкцыя фасадаў крамы «Каскад» па вул. Паповіча; уваходная група будынка дзіцячай спартыўнай школы імя Вольгі Корбут па вул. Ажэшка ў г. Гродна; прыватныя інтэр’еры. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia