Таццяна Пятроўна Кароткая
Таццяна Пятроўна Каро́ткая[3] (нар. 5 студзеня 1951, Анэліна, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар філасофскіх навук (1997), прафесар (2005). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН БССР (1976). У 1976—2000 гадах працавала ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі. З 2000 года — прафесар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьДаследуе пытанні гісторыі філасофіі, рэлігіязнаўства, праблемы тэарэтыка-метадалагічных асноў фарміравання і станаўлення традыцый рэлігійнай філасофіі і філасофска-рэлігійнага мадэрнізму ў Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, даследуе гісторыю і спецыфіку функцыянавання рэлігійных плыняў у Беларусі на сучасным этапе. Аўтар кніг: «Рэлігійная філасофія ў Беларусі пачатку XX ст.» (1983), «У пошуках новай рацыянальнасці: рэлігійная філасофія ў Расіі канца XIX — пачатку XX ст.» (1994), «Рэлігіязнаўства: рэлігіі ў Беларусі» (2004). Таксама мае публікацыі ў зборніках і перыядычных выданнях: «Сацыяльныя утопіі» (2005), «Традыцыйныя рэлігіі ў сучаснай Беларусі» (2010), «Стараверства ў Беларусі» (2011), «Праблема творчасці ў сучаснай рэлігійнай свядомасці» (2015), «Стараверства і пратэстантызм: з гісторыі праблемы» (2017), «Духоўнасць як філасофская катэгорыя» (2018) і іншыя. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia