Таццяна Піліпаўна Сцяшковіч
Таццяна Піліпаўна Сцяшко́віч[3] (25 снежня 1904 — 6 лістапада 1986) — настаўнік, мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1956), Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947). БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Ігумен (сучасны горад Чэрвень, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі). Скончыла прыходскую школу і два класы вышэйшага пачатковага вучылішча[4]. Вучылася ў школе другой ступені[4]. У 1921 годзе паступіла ў Чэрвеньскі педагагічны тэхнікум, а пасля яго закрыцця перавялася ў Мінскі педагагічны тэхнікум, які скончыла яго ў 1925 годзе[4]. Працавала настаўнікам у Віцебскай вобласці[4]. У 1927 годзе паступіла на 2 курс[4] літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыла яго ў 1930 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўнікам у школах Беларускай ССР, у тым ліку ў Магілёве[4]. У ліпені 1941 года эваукіравалася ў Арлоўскую вобласць, дзе прабыла да лістапада 1941 года, потым пераехала ў Саратаўскую вобласць, паступіла на курсы шафёраў у Пятроўску, а пасля сканчэння іх працавала па 1943 год шафёрам Макраускаўскай МТС Фёдараўскага раёна[4]. З 1943 па 1945 год працавала завучам, выкладчыкам мовы і літаратуры ў школе[4]. У 1945 годзе па выкліку Міністэрства асветы БССР вярнулася на радзіму, працавала інспектарам Гродзенскага аблана[4]. З 1947 года і да выхаду на пенсію Т. П. Сцяшковіч у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта (з 1961 года), выконваючага абавязкі прафесара, загадчыка кафедры рускай і беларускай моў, беларускай мовы (1957—1974). Навуковая дзейнасцьТ. П. Сцяшковіч даследавала марфалогію, дыялекталогію і гісторыю беларускай мовы; дыялектную лексіку, мову і стылістыку твораў Кандрата Крапівы і Міхася Лынькова. Сярод апублікаванга:
Імя Т. П. Сцяшковіч значыцца ў спісе збіральнікаў фактычнага матэрыялу фундаментальных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: У 5 т.» (1993—1998)[4]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia