Арлоўская вобласць
Арлоўская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны у цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на мяжы стэпу і лесастэпу. Мяжуе на поўначы з Тульскай і Калужскай абласцямі, на захадзе — з Бранскай, на ўсходзе — з Ліпецкай, на поўдні — з Курскай вобласцю. Створана 27 верасня 1937 г. шляхам вылучэння з Курскай вобласці. Працягвае традыцыю Арлоўскай губерні, заснаванай 28 лютага (11 сакавіка) 1778 г. па ўказе Кацярыны II і скасаванай у 1928 г. У 1944 г. шэраг раёнаў Арлоўскай вобласці быў перададзены ў склад Бранскай і Калужскай абласцей, у 1954 г. — у Ліпецкую вобласць. Плошча — 24,7 тыс. км². Падзяляецца на 24 раёны і 3 гарадскія акругі. Буйнейшыя гарады: Арол, Ліўны, Мцэнск. Нацыянальны склад: рускія 95,3 %, украінцы 1,3 %, армяне 0,4 %, беларусы 0,3 %. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia