Таццяна Савельеўна Марыненка
Таццяна Савельеўна Марыне́нка (25 студзеня 1920, вёска Сухі Бор, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР — 2 жніўня 1942, вёска Жарцы, Полацкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — савецкая партызанка (партызанскі псеўданім «Васілёк»), разведчыца і сувязная партызанскай брыгады «Няўлоўныя» НКУС СССР, якая дзейнічала на часова акупаванай Трэцім рэйхам тэрыторыі БССР. Герой Савецкага Саюза (06.05.1965). БіяграфіяУ 1939 годзе скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай у сярэдняй школе ў вёсцы Зялёнка Полацкага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны забяспечвала партызан звесткамі аб размяшчэнні варожых гарнізонаў, перамяшчэнні воінскіх частак праціўніка. У канцы ліпеня 1942 г. фашысты па даносе здрадніка арыштавалі Таццяну Марыненка разам з яе 14-гадовым братам Лаўрэнам і 28 аднавяскоўцамі, якія пасля допытаў былі расстраляныя. Трое сутак фашысты катавалі і 2 жніўня 1942 г. расстралялі партызанку разам з братам. Пахаваная ў вёсцы Жарцы Полацкага раёна. Памяць![]()
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia