Полацкі каледж
Полацкі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Полацк Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Еўфрасінні Полацкай, 26. ГісторыяУ кастрычніку 1872 г. адкрылася Полацкая настаўніцкая семінарыя, першым дырэктарам стаў Юльян Фаміч Крачкоўскі. 22 ліпеня 1875 г. адбыўся першы выпуск настаўнікаў пачатковых класаў для сельскіх школ. У 1912 г. настаўніцкай семінарыі прысвоена імя расійскага палкаводца Якава Кульнева[1]. 9 ліпеня 1919 г. Полацкая настаўніцкая семінарыя ператворана ў пастаянныя трохгадовыя педагагічныя курсы. У 1920 г. пры Полацкай настаўніцкай семінарыі адкрыты гадавыя курсы для падрыхтоўкі выхавальнікаў дзіцячых садоў. У 1921 г. трохгадовыя педагагічныя курсы рэарганізаваны ў педагагічны народны тэхнікум з чатырохгадовым тэрмінам навучання[1]. У 1930 г. адкрыта дашкольнае аддзяленне. У 1936 г. педагагічны тэхнікум ператвораны ў Полацкае педагагічнае вучылішча[1]. У 1964 г. Полацкаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Францыска Скарыны. 13 ліпеня 1967 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вучылішча ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1]. У 1975 г. быў пабудаваны інтэрнат для навучэнцаў на 360 месцаў. У 1976 г. адкрыта музычнае аддзяленне[1]. 12 ліпеня 1994 г. Полацкае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ў каледж. Навучальная ўстанова атрымала назву Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны. У 1996 г. ўведзены 4 дадатковыя спецыялізацыі: «Выкладанне замежнай мовы ў базавай школе», «Арганізацыя выхаваўчай працы», «Выкладанне рускай мовы і літаратуры ў базавай школе», «Творчая дзейнасць». У 2000 г. адкрыта спецыяльнасць «Замежная мова»[1]. З 2004 г. на правах структурнага падраздзялення ўстанова адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны» далучаны да УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт». У 2005 г. каледж стаў структурным падраздзяленнем УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», назва зменена на Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»[1]. У 2005 г. ўведзены новыя спецыяльнасці: «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства», «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», «Сацыяльная праца». У 2008 г. адкрыта спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць»[1]. БудынакБудынак Полацкай настаўніцкай семінарыі быў перабудаваны з былой паўразбуранай манастырскай пабудовы[2]. Аўтарам праекта будынка і дамовай царквы быў Іван Іванавіч Лявіцкі[2]. Спецыяльнасці
Дырэктары
…
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia