Таццяна Уладзіміраўна Лаўрыновіч
Таццяна Уладзіміраўна Лаўрыновіч (нар. 19 верасня 1982, в. Косіна, Лагойскі раён) — дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзілася 19 верасня 1982 года ў в. Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)»[1]. Працавала педагогам-арганізатарам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Косінскай сярэдняй школы Лагойскага раёна; кіраўніком спраў, старшынёй Лагойскага сельскага выканаўчага камітэта[1]. У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лагойскай акругі № 75. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia