Таццяна Уладзіміраўна Сівая
Таццяна Уладзіміраўна Сівая (у дзявоцтве Урубле́ўская; нар. 1 красавіка 1957, пас. Сацгарадок, Сялідаўскі раён, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыла ў 1979 годзе БПІ. У 1979—1984 гадах архітэктар планіровачнай майстэрні № 3, у 1984—1986 старэйшы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 2, у 1986—1989 вядучы архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3, у 1989—1994 вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні інстытута «Віцебскграмадзянпраект». У 1994—1998 гадах выкладчык па спецыяльнасці «Архітэктура» Віцебскага індустрыяльна-тэхналагічнага тэхнікума. З 1998 года зноў у інстытуце «Віцебскграмадзянпраект»: у 1998—2003 гадах вядучы архітэктар архітэктурна-планіровачнай майстэрні, з 2003 года галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-планіровачнай майстэрні УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2000 года. УзнагародыЛаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999). Узнагароджана медалём Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь за лепшую працу ў вобласці тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры (1999), граматай Беларускага Саюза архітэктараў за вялікі ўнёсак у будаўніцтва г. Віцебска і населеных пунктаў Віцебскай вобласці, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Беларускага Саюза архітэктараў, у сувязі з 75-гадовым юбілеем інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (2011), Ганаровымі граматамі інстытута «Віцебскграмадзянпраект» (1985, 2004, 2005, 2008, 2009, 2011, 2012), Ганаровай граматай Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2013). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia