Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбінян
Таісія Леанідаўна Хацановіч-Дарбіня́н (20 кастрычніка 1952, Бабруйск — 4 лістапада 1995) — беларускі мастак. БіяграфіяНарадзіліся ў сям’і мастака Леаніда Антонавіча Хацановіча. Мела сястру Людмілу, таксама мастачку. Скончыла ў 1976 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З гэтага ж года ўдзельнічала ў мастацкіх выстаўках. Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. ТворчасцьПрацавала ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў галіне ручнога ткацтва (габелен), а таксама ў акварэлі. Асноўныя творы — габелен-заслона «Нясвіж» у Палацы культуры г. Нясвіжа, габелены «Балярына», «Святочны нацюрморт», акварэлі «Касачы», «Сусана», «Нацюрморт з рамонкамі» і інш. Сям’яУ шлюбе з мастаком Лявонам Дарбінянам. Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia