Таўрахолевая кіслата
Таўрахолевая кіслата (халілтаўрын або холатаўрыкум) — крышталічная жоўцевая кіслата жоўтага колеру, якая ўдзельнічае ў эмульгаванні тлушчаў. Эмпірычная формула C26H45NO7S. Сустракаецца ў выглядзе солі натрыю ў жоўці млекакормячых. Уяўляе сабой кан’югат холевай кіслаты з таўрынам. Таўрахолевая кіслата раствараецца ў вадзе і спірце, менш у эфіры.[1] У медыцыне ўжываюць як халерэтычны і жоўцегонны сродак.[2] АпісаннеУтвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і таўрыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя таўрыну холевая кіслата таксама кан’югуе з гліцынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — глікахолевая. У кішэчніку таўрахолева кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % таўрахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з таўрынам і гліцынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот адбываецца да 10 разоў.[3] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia