Глікахолевая кіслата
Глікахолевая кіслата — крышталічнае рэчыва, якое плавіцца пры тэмпературы 132—134 °C. Эмпірычная формула — C26H43NO6. Адносіцца да жоўцевых кіслот. Сустракаецца ў выглядзе натрыевай солі ў жоўці, асабліва бычынай. Падобна гіпуравай кіслаце, са шчолачамі яна распадаецца і ўтварае глікаколь, а замест бензойнай — холевую кіслату.[1] Глікахолевая кіслата выдзелена ў 1824 годзе з жоўці нямецкім хімікам Леапольдам Гмеліным (1788—1853). АпісаннеУтвараецца ў печані чалавека і некаторых жывёл, як злучэнне (кан’югат) холевай кіслаты і гліцыну і таму адносіцца да так званых парных кіслот. Акрамя гліцыну холевая кіслата таксама кан’югуе з таўрынам, у выніку чаго ўзнікае іншая парная кіслата — таўрахолевая. У кішэчніку глікахолевая кіслата эмульгуе тлушчы, актывуючы ліпазу і стымулюючы ўсмоктванне свабодных тлустых кіслот. Да 90-95 % глікахолевай кіслаты (у выглядзе холевай кіслаты і іншых злучэнняў) усмоктваецца ў кішэчніку ў кроў і па варотнай вене назад трапляе ў печань, дзе холевая кіслата пераносіцца з крыві ў жоўць і зноў кан’югуецца з гліцынам і таўрынам. На працягу сутак так званая кішэчна-пячоначная цыркуляцыя жоўцевых кіслот адбываецца да 10 разоў.[2] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia