Тобіяс Вендль

Тобіяс Вендль
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя санны спорт[1]
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1987(1987-06-16) (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 183 см
Вага 89 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тобіяс Вендль (ням.: Tobias Wendl; нар. 16 чэрвеня 1987(1987-06-16), Ахен, Паўночны Рэйн-Вестфалія) — нямецкі саначнік, які выступае за зборную Германіі на двухмесных санках у пары з Тобіясам Арльтам. Шасціразовы чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў, дзесяціразовы чэмпіён свету, шасціразовы чэмпіён Еўропы.

З’яўляецца уладальнікам сярэбранага медаля чэмпіянату свету 2008 года ў Обергофе, ён заняў другое месца па выніках парных мужчынскіх заездаў. На чэмпіянаце Еўропы 2010 года ў Сегулдзе Вендль выйграў срэбра і бронзу, першая ўзнагарода дасталася яму за змаганні паміж двойкамі, а другая за ўдзел у змяшанай камандзе. На сусветным першынстве 2013 года ў канадскім Уістлеры выйграў адразу два залатыя медалі, у мужчынскім парным разрадзе і ў змяшанай эстафеце.

Двухразовы залаты прызёр (двухмесныя сані ў пары з Тобіясам Арльтам) Алімпійскіх гульняў у Сочы 2014 у мужчынскім парным разрадзе і ў эстафеце.

Зноскі

  1. (unspecified title)International Luge Federation. Праверана 2 мая 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya