Тодар Лемяшонак
Тодар Лемяшонак (13 мая 1915, в. Лягезы Мінскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці[1] — 30 кастрычніка 2000) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. БіяграфіяПерад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 годзе трапіў у палон і вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асоб, адкуль у 1947 годзе выехаў на працу ў Вялікабрытанію. У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. З 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 — старшынёй мясцовага аддзела ЗБВБ. З 1949 года быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе. Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery. Сям’яМаці — Ганна Лемяшонак. Жонка — Марыя Лемяшонак. Тодар Лемяшонак — стрыечны дзед па маці беларускага паэта Віктара Шніпа. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia