Віктар Анатолевіч Шніп
Віктар Анатольевіч Шніп (нар. 26 сакавіка 1960[1], Пугачы, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў сялянскай сям’і ў в. Пугачы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літаратурным кансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары. У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года — намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». ТворчасцьДэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 года ў газеце «Чырвоная змена». Аўтар кніг паэзіі і прозы. У зборніках вершаў «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру», «Горад-утопія» (абодва 1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003) філасофскі роздум над лёсам Беларусі, духоўнымі праблемамі сучаснага грамадства, зварот да гістарычнай тэматыкі, тэма кахання. Піша для дзяцей: «Сунічкі для Веранічкі» (1995), «Наш Максім гаворыць: „Гу!“» (1999). Аўтар «Сабачых гісторый» (з 2000). Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»). У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў. Аўтар некалькі дзясяткаў песень. Сярод іх — песня «Усе мы родам з дзяцінства»[2]. Выбраная бібліяграфія
Кнігі для дзяцей
Сям’я![]() Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей. Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа. Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia