ТорфаздабычаТорфаздабы́ча[1][2] — сукупнасць тэхналагічных аперацый па здабычы торфу, яго перапрацоўцы, сушцы, уборцы пры дапамозе тарфяных машын і комплексаў. ![]() ![]() ГісторыяЗвесткі пра здабычу «гаручай зямлі», якая выкарыстоўвалася для награвання ежы, ёсць у Плінія Старэйшага (I стагоддзе)[1]. У XII—XVIII стагоддзях торфаздабыча вялася ў Шатландыі і Галандыі, у сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Украіны, з канца XVII стагоддзя — на тэрыторыі Расіі. Напачатку торфаздабычу вялі ўручную. Торф рэзалі спецыяльнымі лапатамі-разакамі на цагліны і сушылі на паветры. У другой палове XIX стагоддзя быў вынайдзены элеватарны спосаб: здабыты торф спецыяльнымі элеватарнымі машынамі перамяшчалі з месца здабычы, перамешвалі і фармавалі ў цагліны. У 1914 годзе інжынер Р. Э. Класон распрацаваў гідраўлічны спосаб («гідраторф»): тарфяны пласт размывалі вадой з дапамогай з гідраманітора, атрыманую масу па трубах перапампоўвалі на спецыяльныя палі, дзе яе сушылі. У 1920-я гады пачалі выкарыстоўваць экскаватарны спосаб торфаздабычы: радовішча торфу распрацоўвалі экскаватарамі, тарфяную масу, раздзеленую на цагліны, раскладвалі стужкамі, сушылі і складвалі ў штабелі. З 1940-х гадоў пачаў развівацца фрэзерны (паверхнева-паслойны) спосаб: паверхневы слой тарфянога пакладу фрэзеруецца (здрабняецца), перамешваецца, сушыцца, укладваецца ўборачнымі машынамі ў навалы і штабелі. У канцы XX стагоддзя ў сувязі з павелічэннем выкарыстання прыроднага газу, ростам здабычы нафты і вугалю торфаздабыча значна скарацілася. У БеларусіНа тэрыторыі Беларусі прамысловая торфаздабыча для газагенератараў пачалася ў вёсцы Серкавіца Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў 1896 годзе. У 1899 годзе пачалася здабыча торфу каля Гомеля для патрэб цагельняў. З 1900 года каля вёскі Шчэбрын Брэсцкага раёна выраблялі торфабрыкеты. Да 1913 года торфаздабыча пачалася каля Віцебска, Магілёва і Мінска. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала больш за 200 торфапрадпремстваў. З канца 1970-х гадоў здабыча торфу на паліўныя мэты скарацілася. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia